Аб’яднаны Пераходны Кабінет запатрабаваў закрыць мяжу Беларусі з Расіяй і аб’явіў аб скасаванні дагавораў з РФ

ОПК
4 хв.

На русском языке: Объединенный Переходный Кабинет потребовал закрыть границу Беларуси с Россией и объявил о расторжении договоров с РФ

Абʼяднаны Пераходны Кабінет выступіў з заявай, у якой абʼяўляе аб скасаванні палітычных і ваенных дагавораў з Расіяй. Так, Кабінет:

— абвяшчае, што рашэнні «ўрада» Лукашэнкі і яго Рады Бяспекі не маюць юрыдычнай сілы на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі;

– скасоўвае дамовы аб стварэнні т.зв. «Саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расіі, абʼяўляе аб выхадзе Беларусі з АДКБ, ЕАЭС, СНД;

— лічыць недапушчальным удзел беларускіх вайскоўцаў ва ўзброеным канфлікце ў Расеі.

Абʼяднаны Пераходны Кабінет таксама патрабуе ад дзяржпагранкамітэта РБ неадкладна закрыць мяжу паміж Беларуссю і Расіяй, а ад МА РБ – спыніць падрыхтоўку для размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі.

Прадстаўнікі Кабінета таксама звярнуліся да беларусаў:

«Зараз вырашаецца лёс нашай краіны. Стаіць пытанне існавання нашай дзяржавы. Толькі ад нас з вамі залежыць ці зможам мы вызваліцца ад імперскага гнёту Расіі і пабудаваць вольную незалежную дзяржаву Рэспубліку Беларусь. […] Гэта гістарычны момант для нашай дзяржавы, для кожнага беларуса і беларускі, мы верым у перамогу і будзем разам змагацца за незалежнасць Беларусі!»

Поўны тэкст заявы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета даступны па спасылцы.

Папярэдні матэрыял
У Беларусь з РФ прыляцелі 5 самалётаў Іл-76 ПКС РФ
Наступны матэрыял
Ціханоўская: «Прычына нашых праблем сядзіць у палацы Незалежнасці»

Iншыя матэрыялы