На русском языке:
От депутата до «кошелька» Лукашенко: трое владельцев паспорта РБ, которые прятали миллионы в швейцарском банке
Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў расследаванне аб тым, што ў швейцарскім банку Credit Suisse знаходзіліся рахункі больш за 120 беларусаў – і некаторыя з іх маглі выкарыстоўваць сакрэтнасць швейцарскай банкаўскай сістэмы ў сумнеўных мэтах.
Так, з уцечкі банкаўскіх дадзеных расследавальнікі вылучылі траіх беларусаў:
- Былога дэпутата, чые даходы ў некалькі разоў меншыя за суму на яго швейцарскім рахунку.
- Бізнесмэна, які двойчы апынаўся за кратамі ў розных краінах.
- І яшчэ аднаго бізнесмэна, які гандляваў нафтапрадуктамі па шэрых схемах.
Напрыклад, у 2008 годзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Пётр Калугін адкрыў рахунак у швейцарскім банку Credit Suisse для неназванай фірмы. Ужо праз год і сем месяцаў на гэтым рахунку зʼявяцца амаль $1,3 млн. Пры тым, што чысты даход Калугіна за сем гадоў (з 2003 па 2009 гг) у 15 разоў меншы – каля $87 тысяч.
Але гэта параўнальна няшмат, улічваючы, што ў 2012 г. у аднаго пралукашэнкаўскага бізнэсмэна, якога ў апошні час мы часта ўзгадваем, таксама быў рахунак у Credit Suisse, на якім было больш за $36 млн.