На русском языке:
Адвокатской тайны больше нет: министр юстиции РБ потребовал от адвокатов «стучать» на своих клиентов-иностранцев
Міністр юстыцыі РБ Сяргей Хаменка аддаў распараджэнне загадчыкам юркансультацый прадставіць інфармацыю пра факты звароту замежных грамадзян па юрыдычную дапамогу з пачатку 2023 года па 20 сакавіка.
Іншымі словамі, міністр загадвае адвакатам зліваць дадзеныя аб сваіх замежных кліентах, што натуральна супярэчыць паняццю «адвакацкай таямніцы» і ўвогуле ідзе ў разрэз з таямніцай асабістага жыцця.
Такое распараджэнне стала вядома з ліста старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Арэшкі В.Г загадчыкаў юрыдычных кансультацый г. Мінска. Аб гэтым жа піша і канал @defendersbelarus і нагадвае, што раней для таго, каб звузіць паняцце «адвакацкай таямніцы» (а адпаведна пашырыць пералік інфармацыі, якую можна атрымліваць дзяржорганам), у Беларусі былі прыняты папраўкі ў заканадаўства аб адвакатуры, а таксама новыя Правілы прафесійнай этыкі адвакатаў.
Асобна варта адзначыць, што «стукаць» на кліентаў з РФ не патрабуюць, а аб усіх астатніх кліентах-замежніках трэба паведамляць штотыдзень.
«Натуральна, падобныя дзеянні адвакатаў па перадачы дадзеных сваіх кліентаў падрываюць давер паміж тымі, хто звярнуўся за юрдапамогай і адвакатамі, а падобныя дзеянні органаў самакіравання – сам прэстыж адвакатуры», – адзначаюць «Права на абарону».