На русском языке:
Адвокат Евгений Пыльченко отстранен от осуществления адвокатской деятельности
Адвакат Дзмітрый Лаеўскі ў сваім тэлеграм-канале паведаміў, што сёння, 20 кастрычніка 2021года, загадам Міністра юстыцыі распачата дысцыплінарны працэс у дачыненні да яго калегі і напарніка па абароне Віктара Бабарыкі і Максіма Знака – адваката Яўгена Пыльчанкі. Лаеўскі адзначыў, што гэтым жа загадам Пыльчанка адхілены ад ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці з сённяшняга дня.
«Тыднем раней, адразу пасля падачы абаронай скаргі ў парадку нагляду на прысуд, з 13 кастрычніка ад ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці адхіленая наша калега па абароне Віктара Бабарыкі адвакат Наталля Мацкевіч.
Цяпер Віктар Дзмітрыевіч пазбаўлены магчымасці атрымліваць юрыдычную дапамогу ад абраных ім абаронцаў. Здаецца, каментары залішнія», – напісаў Лаеўскі.
Нагадаем, Зміцер Лаеўскі быў пазбаўлены адвакацкага статусу 9 ліпеня 2021, праз два дні пасля абвяшчэння прысуду Віктару Бабарыку. А 16 кастрычніка 2020 года гэтага ж статусу быў пазбаўлены яго калега па абароне Бабарыкі – адвакат Аляксандр Пыльчанка.