@bobruisk_online
Абноўлена
Абноўлена: 28 ліпеня 2023 12:13
4 хв.

In English: One of Chekan APCs had Ukrainian license plates
На русском языке: Один из БТР «Чекан» был с украинскими номерами

У сацсетках зʼявілася фота аднаго з бронеаўтамабіляў «Шчука» («Чакан»), якія рухаліся ў сённяшняй, 13-й калоне ПВК «Вагнер», у в. Цэль, дзе знаходзіцца намётавы лагер наймітаў.

Адзін з БТР «Чакан» быў з украінскімі нумарамі

Агулам, па нашых дадзеных, калона налічвала мінімум 80 адз. колавай тэхнікі, з іх мін. 7 – «Чакан» і яшчэ 9 – яго мадыфікацыя з Кунгам.

На адным з бронеаўтамабіляў быў нанесены сімвал «Z» у коле, машына рухалася на нумарах так званай ЛНР, але на даху быў замацаваны яшчэ адзін аўтамабільны нумар. Калі прыгледзецца, то бачна, што гэта не расійскі/ЛНР, а менавіта ўкраінскі аўтамабільны нумар узору 1994-2004 гг.

Нумарны знак вісеў дагары нагамі, а сцяг знаходзіўся не ў правай, а ў левай частцы. Па нашых дадзеных, рэгістрацыйны нумар на БТР «Чакан» быў – 008-57 АТ, а рэгіён 13 (Луганская вобласць). Зразумела, што гэты нумар не належыць гэтаму бронеаўтамабілю. Хутчэй, ён для наймітаў, як «трафей».

Дапоўнена: У пачатку 2000-х гэты нумар належаў аўтобусу ПАЗ-3205 з г. Алчэўска (Луганская вобласць, Украіна).

Папярэдні матэрыял
13-я калона ПВК «Вагнер» прама цяпер едзе па М5
Наступны матэрыял
FAS: У Асіповічах пабудаваны новы гараж для «Іскандэраў», якія могуць несці ТЯЗ

Iншыя матэрыялы