Агляд асноўных падзей беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 25 сакавіка ад Гаюна

Фота: 103 Віцебская паветрана-дэсантная брыгада
3 хв.

In English: Review of the main events of the Belarusian propaganda about the war in Ukraine for March 25 by Hajun Project
На русском языке: Обзор основных событий беларусской пропаганды о войне в Украине за 25 марта от Гаюна

Праект Гаюн апублікаваў агляд аб дзейнасці беларускай прапаганды на тэму вайны з Украінай за 25 сакавіка.

У пятніцу паступала невялікая колькасць паведамленняў з афіцыйных каналаў Міністэрства абароны

1. Міністэрства абароны працягвае публікаваць відэа пад хэштэгам #армія_тваёй_краіны, у якіх распавядаецца пра будні Узброеных Сіл. У чарговым відэа дэманстравалася праца падраздзяленняў чыгуначных войскаў. Такім чынам, Міністэрства абароны спрабуе фармаваць станоўчы імідж Узброеных Сіл.

2. Працяг атрымала гісторыя з незвычайным заахвочваннем вайскоўцаў 103-й паветрана-дэсантнай брыгады, якія праславіліся пры ахове дзяржаўнай мяжы (футболкамі з цытатамі А. Лукашэнка). Так, былі апублікаваныя фатаграфіі салдат у «мерчы». Характэрна, што фатаграфіі былі зроблены на фоне партрэта аўтара цытат.

Агляд падрыхтаваны маніторынгавай камандай Праекта Гаюн

Папярэдні матэрыял
Агляд асноўных падзей беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 26 сакавіка ад Гаюна
Наступны матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 26 сакавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Iншыя матэрыялы