In English:
Review of the main events of the Belarusian propaganda about the war in Ukraine for March 27 by Hajun Project
На русском языке:
Обзор основных событий беларусской пропаганды о войне в Украине за 27 марта от Гаюна
Праект Гаюн апублікаваў агляд аб дзейнасці беларускай прапаганды на тэму вайны з Украінай за 27 сакавіка.
У нядзелю выйшаў чарговы выпуск праграмы «Арсенал». Некаторыя сюжэты прама ці ўскосна тычыліся вайны ва Украіне.
1) У праграму быў уключаны сюжэт пра сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы. Адзначым, што раней названы сюжэт (у скарочанай версіі) таксама публікаваўся на рэсурсах Міністэрства абароны
Ключавыя моманты пашыранай версіі сюжэту:
- карэспандэнт расказвае аб засяроджванні танкавых падраздзяленняў на мяжы. Паводле яго слоў, задачы вайскоўцаў выключна абарончыя: ніхто ні на каго нападаць не збіраецца;
- байцы на пазіцыях максімальна сабраныя: расслабіцца — значыць стварыць пагрозу нацыянальнай бяспецы;
- беларусы ў няпросты перыяд згуртаваліся вакол войска;
- сітуацыя на мяжы спакойная, але часам дыскамфорт жыхарам дастаўляе навіны аб тым, што адбываецца ва Украіне;
- рускія і ўкраінцы нам не чужыя — душа баліць за ўсіх;
- больш выразна адчуваецца цана міру ў Беларусі.
Такім чынам, праз сюжэт праводзяцца некалькі стандартных апошнім часам пасылаў: Беларусь абараняе сябе, нападаць на Украіну не збіраецца. Але з’яўляюцца і новыя — «душа баліць за ўсіх». Так, адбываецца спроба быць «над сутычкай», і дыстанцыявацца ад удзелу ў вайне. Таксама можна заўважыць выкарыстанне старога наратыву пра «ў Беларусі няма вайны», які зноў пачынае актуалізавацца і актыўна выкарыстоўвацца.
Досыць цынічна гучаць словы пра «дыскамфорт ад навін з Украіны». Але ў дадзеным выпадку ўстрымаемся ад дадатковых каментароў.
2) У рубрыцы «Развод» карэспандэнт дзіўным чынам змяшала генацыд беларусаў, краіны ЕС, ЗША і Канаду, Вермахт, вайну ва Украіне.
«Лагічны» ланцужок:
- у час Вялікай Айчыннай вайны ажыццяўляўся генацыд беларусаў;
- у Вермахце ваявалі невялікая колькасць добраахвотнікаў са ЗША, Канады, Вялікабрытаніі. Дакладная колькасць добраахвотнікаў невядомая;
- Вашынгтон і Брусель «зноў у барацьбе супраць Масквы і Мінска», і падтрымліваюць нацыстаў ва Украіне;
- расійскія войскі знаходзяць ва Украіне «залітыя крывёю турмы СБУ і нацбатаў, у якіх вязняў падвяргалі катаванням»;
- на Данбасе знойдзеныя масавыя пахаванні ахвяр неанацыстаў.
Мы не будзем спыняцца на дзіўных прычынна-выніковых сувязях сюжэту. Але звернем увагу, што ў розных эпізодах адной праграмы выкарыстоўваецца рыторыка ад «душа баліць за ўкраінцаў» да »ва Украіне ўлада ў руках нацыстаў». Можна канстатаваць, што адбываецца ўжо «заблытванне» ў сваіх (беларускіх) і рускіх наратывах прапаганды, якія трэба даносіць да масавай аўдыторыі.
Таксама адзначым спробу выкарыстаць тэмы расследавання генацыду беларускага народа ў самых розных грамадска-палітычных кантэкстах (у тым ліку і ў дачыненні да вайны ва Украіне).
Агляд падрыхтаваны маніторынгавай камандай Праекта Гаюн