Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру 2022 года

Фота: скрыншот з трансляцыі ўручэння Нобелеўскай прэміі
3 хв.

На русском языке: Алесь Беляцкий награждён Нобелевской премией мира 2022 года

Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру 2022 года

Наталля Пінчук атрымала ўзнагароду за свайго мужа Алеся Бяляцкага.

Узнагароду атрымала жонка Алеся – Наталля Пінчук. Cам Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі па палітычных прычынах. Сёння Наталля выступіла з Нобелеўскай прамовай, якая ўпершыню ў гісторыі прагучала на беларускай мове.

Наталля Пінчук скончыла прамову на ўручэнні Нобелеўскай прэміі міру «воклічам душы Алеся Бяляцкага».

«А 10 снежня мне хочацца паўтарыць для ўсіх: „Не бойцеся!” Гэта тое, што сказаў у 80-я папа Ян Павел II, калі прыехаў у камуністычную Польшчу. Больш ён нічога тады не сказаў, але хапіла. Я веру, бо ведаю, што пасля зімы наступае вясна.

Я цытавала Алеся Бяляцкага. І завяршу выступ воклічамі ягонай душы: Свабоду беларускаму народу! Свабоду Вясне! Жыве Беларусь!».

Папярэдні матэрыял
Чэхія можа прызнаць КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі
Наступны матэрыял
Макдональдс у Беларусі цяпер належыць Алексіну?

Iншыя матэрыялы