Пра гэта стала вядома падчас канферэнцыі «Новая Беларусь», якая сёння праходзіць у Варшаве. У той жа час Азараў застанецца пры кабінеце для каардынацыі плана «Перамога».
Акрамя таго, Святлана Ціханоўская зацвердзіла кіраўніка місіі ў Кіеве і дарадцу па маладзёжнай палітыцы.
Генадзь Манько – кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве;
«Цягам апошняга году ён адказваў за нашу супрацу з палком Каліноўскага і ўсталяваў добрыя кантакты ва Украіне», — сказала Ціханоўская.
Маргарыта Варыхава — дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтве.
«Маргарыта кіруе арганізацыяй «Рада» і мае значны палітычны досвед. Яна прадстаўляла Беларусь у кантактнай групе Рады Еўропы і ў Кансультатыўнай групе ў Еўразвязе», — паведаміла Святлана Ціханоўская.