На русском языке:
Александру Герасименю и Александра Опейкина заочно приговорили к 12 годам колонии
Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна завочна прысудзілі да 12 гадоў калоніі – гэта першы завочны прысуд, які арганізаваў рэжым Лукашэнкі. Само сабой, абвінавачаныя на так званым судзе не прысутнічалі, паведамляюць праваабаронцы з Вясны.
Аляксандр Апейкін – заснавальнік і дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. БФСС вядомы тым, што абараняе правы беларускіх спартоўцаў, якія патрапілі пад рэпрэсіі, а таксама пазбаўляе рэжым радасці ад правядзення спартовых спаборніцтваў у Беларусі. Дзякуючы працы фонду з Беларусі былі перанесены чэмпіянат свету па хакеі-2021, чэмпіянат Еўропы па велатрэку, чэмпіянат свету па пяцібор’і і інш. турніры.
Аляксандра Герасіменя – да нядаўняга часу кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, трохразовая Алімпійская медалістка, чэмпіёнка свету і Еўропы па плаванні. Адной з першых у 2020 годзе выступіла супраць рэпрэсій і фальсіфікацый на выбарах, за што рэжым адабраў у яе дзіцячую школу па плаванні, а пасля завочнага суда пазбавіў усёй маёмасці: у яе арыштавалі больш за 48 тысяч долараў на рахунках, мабільныя тэлефоны, кватэру, аўтамабіль. Rover, машынамесца на паркоўцы, халадзільнік, акустычную сістэму і інш.