На русском языке:
Почти 25 000 минчан получат «тунеядские» жировки за 3 месяца
Па інфармацыі агенцтва «Мінск-Навіны», плацёжкі за кастрычнік, лістапад і снежань па поўных тарыфах за жыллёва-камунальныя паслугі атрымаюць 24 930 жыхароў Мінска.
Гэта людзі, якіх ўнеслі ў базу не занятых у эканоміцы і ў каго ёсць ва ўласнасці жыллё. Яны атрымаюць жыроўкі, дзе будзе паказаны поўны кошт за газ, ацяпленне і гарачую ваду. У параўнанні са стандартнымі тарыфамі кошт будзе вышэй прыкладна ў 5 разоў.