На русском языке:
Amazon прекратил регистрацию новых клиентов облачных сервисов в Беларуси
Amazon забараніў рэгістраваць новыя ўліковыя запісы для воблачных сэрвісаў кліентам з Беларусі і Расіі.
Стала вядома, што змена палітыкі для Amazon Web Services пачалося ў выходныя, але публічна гэта было абвешчана ў аўторак.
Пра гэта паведамляе выданне The New York Times.
Цяпер карыстальнікі з Беларусі не могуць рэгістраваць новыя ўліковыя запісы на сэрвісах Amazon.
Ілюстратыўнае фота
«Нагадваем, што, у адрозненне ад некаторых іншых амерыканскіх пастаўшчыкоў тэхналогій, Amazon і AWS не маюць цэнтраў апрацоўкі даных, інфраструктуры ці офісаў у Расіі, і мы прытрымліваемся даўняй палітыкі не весці справы з расійскім урадам.
Мы працягваем супрацоўнічаць з некалькімі няўрадавымі арганізацыямі, каб задаволіць вялізныя гуманітарныя патрэбы ў рэгіёне», — гаворыцца на сайце Amazon.
Вядома, што ўжо як мінімум 30 кампаній і сервісаў спынілі або абмежавалі працу ў Беларусі з пачатку вайны.