In English:
«Didn’t sit in a bunker, didn’t make Botox injections». Who are belarusian propagandists alluding to?
На русском языке:
Посольство Турции рекомендует гражданам держаться подальше от приграничных районов Беларуси
Амбасада Турцыі ў Беларусі апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook пост, у якім папярэдзіла аб крымінальнай адказнасці за кантрабанду людзей і рэкамендавала сваім грамадзянам не набліжацца да памежных раёнаў Беларусі з іншымі краінамі.
Пост амабасады Турцыі ў Мінску / Фота: TurkiyeCumhuriyetiMinskBuyukelciligi
«Мы настойліва рэкамендуем нашым суайчыннікам, якім трэба будзе наведаць Беларусь, трымацца далей ад памежных раёнаў. Акрамя таго, як і ў іншых краінах, кантрабанда людзей/уцекачоў у нашай краіне паводле Крымінальнага Кодэксу з’яўляецца злачынствам. Незаконная дзейнасць злачынных арганізацый знаходзіцца пад пільным наглядам як нашай краіны, так і кампетэнтных органаў Беларусі. У пазбяганне непажаданых сітуацый, а таксама крымінальнага пераследу важна не паддавацца ілжывым абяцанням і неадкладна паведамляць у кампетэнтныя праваахоўныя органы нашай краіны аб паступіўшых прапановах і здзяйсняных дзеяннях, якія парушаюць закон», — гаворыцца ў публікацыі пасольства Турцыі.
Характэрна, што гэтая заява была зроблена на наступны дзень пасля сустрэчы амбасадара Турцыі ў Беларусі Мустафы Азджана з першым намеснікам прэм’ер-міністра РБ Мікалаем Снапковым. А ў канцы кастрычніка амбасада ладзіла прыём з нагоды Дня Рэспублікі, на якім прысутнічалі Уладзімір Макей, Іван Церцель, Андрэй Савіных, Дзмітрый Ярашэвіч і Сяргей Алейнік.