Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім вызвалены ад пасады

Амбасада Украіны
3 хв.

На русском языке: Посол Украины в Беларуси Игорь Кизим освобожден от должности

Такое рашэнне прыняў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам №346. Пра прызначэнне новага амбасадара Украіны ў РБ пакуль не паведамлялася.

Нягледзячы на шматлікія заклікі разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю, Кіеў так і не пайшоў на гэты крок пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі. Замест гэтага ўкраінскія ўлады выклікалі для кансультацый амбасадара ў Беларусі, аднак неўзабаве ён зноўку вяртаўся ў Менск. Апошні раз гэта здарылася 18 красавіка 2023 года, калі яго выклікалі для кансультацый у Кіеў пасля сустрэчы Лукашэнкі з верхаводам г.зв. «ДНР» Дзянісам Пушыліным. Пасля гэтага ўкраінскі амбасадар не вяртаўся ў Менск.

Кізім быў прызначаны паслом Украіны ў Беларусі 20 лютага 2017 года.

Папярэдні матэрыял
Да 1 жніўня будуць узгоднены кандыдатуры прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета
Наступны матэрыял
«Дай ім магчымасць расстрэльваць – яны будуць расстрэльваць»: тэрор 30-х і рэпрэсіі ў Беларусі маюць шмат падабенстваў

Iншыя матэрыялы