На русском языке:
Посол США при ОБСЕ: «Режим Лукашенко несёт полную ответственность за чудовищное вторжение, происходящее на территории Украины»
Амбасадар Місіі ЗША пры АБСЕ Майкл Карпэнтэр на пастаяннай радзе ў Вене выступіў з прамовай аб агрэсіі РФ супраць Украіны.
Варта адзначыць, што ў сваёй прамове Карпентэр заявіў, што не толькі РФ адказная за агрэсію супраць Украіны, але і рэжым у Беларусі, які апошнія амаль два гады тэрарызуе грамадзянскую супольнасць, а зараз аддаў тэрыторыю Беларусі для агрэсіі супраць Украіны.
«І гаворка не толькі пра Расію. Беларусь таксама з’яўляецца саўдзельнікам. На працягу амаль двух гадоў рэжым Лукашэнкі ўчыняе жорсткія рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Ён трымае больш за 1100 палітвязняў, пазбаўляе грамадзян доступу да інфармацыі, жорстка душыць іншадумства, а зараз актыўна садзейнічае вайне Пуціна супраць Украіны. Менавіта рэжым Лукашэнкі выдаў сваю тэрыторыю ў якасці пускавой пляцоўкі супраць Украіны, і паводле нашых ацэнак, менавіта з паветранай прасторы Беларусі былі пушчаныя ракеты супраць Украіны.
Такім чынам, рэжым Лукашэнкі відавочна нясе поўную адказнасць за жахлівае ўварванне, што адбываецца на тэрыторыі Украіны», — сказаў Карпентэр.