Аналіз: Як змяніліся кошты прадуктаў у Беларусі за 1 год?

pixabay.com
10 хв.

На русском языке: Анализ: Как изменились цены на продукты в Беларуси за 1 год?

Рэдакцыя вырашыла правесці невялікі аналіз і параўнаць, як змяніліся цэны на стандартны прадуктовы кошык у Беларусі за адзін год з сакавіка 2022 года па сакавік 2023 года.

У наш прадуктовы кошык увайшлі 12 прадуктаў:

  • Яйкі
  • Хлеб
  • Сыр
  • Тварог
  • Алей сланечнікавы
  • Грэчка
  • Макароны
  • Мука
  • Гарбата
  • Сок
  • Кава
  • Цукеркі

Заўвага: Для максімальнай абʼектыўнасці мы параўналі цэны на адны і тыя ж таварныя пазіцыі ў адной сетцы магазінаў – «Еўраопт». Актуальныя кошты на прадукты ўзялі з сайта edostavka.by па стане на 28 сакавіка 2023 года.

І вось што ў нас атрымалася.

Пачнём з яек. Для параўнання ўзялі яйкі курыныя С1 у колькасці 10 шт. вытворчасці «Салігорская птушкафабрыка». За год яны падаражэлі на 29 капеек (ці 9,5%), з 3.05 рублёў у 2022 годзе да 3.34 рублёў у 2023 годзе.

Аналіз: Як змяніліся кошты прадуктаў у Беларусі за 1 год?

Далей у базавым прадуктовым кошыку павінен быць хлеб. Возьмем самы стандартны – «Маг» з семечкамі, нарэзаны, вытворчасці Мінскхлебпрам, вагой 350 г. У сакавіку мінулага года такі хлеб прадавалі па 1.35 рублёў, сёння ж за яго трэба заплаціць ужо 1.82 рубля. Хлеб падаражэў на амаль 35% ці на 47 капеек.

Аналіз: Як змяніліся кошты прадуктаў у Беларусі за 1 год?

Сыр таксама бярэм класічны паўцвёрды «Брэст-Літоўск», 45%, 200 г. У працэнтах сыр падаражэў, як і хлеб, амаль на 35% або на 1 рубель і 22 капейкі.

Аналіз: Як змяніліся кошты прадуктаў у Беларусі за 1 год?

Тварог «Мінская марка» класічны, 9%, 180 г. Сёння яго можна купіць за 1.89 руб, а год таму – 1.36 руб. Рост коштаў на 39% ці ж на 53 капейкі.

Аналіз: Як змяніліся кошты прадуктаў у Беларусі за 1 год?

Алей сланечнікавы «Нежына» рафінаваны, 800 мл. сёння прадаюць па 4.45 руб., у сакавіку ж 2022 г. па 3.69 руб. Розніца 76 капеек (20,5%).

Аналіз: Як змяніліся кошты прадуктаў у Беларусі за 1 год?

А вось і першы прадукт, які за год патаннеў – крупы грачаныя «Бабуліна кухня» 500 г. Сёння прадаюцца за 1 рубель 35 капеек, а год таму – 2.29 руб. Такім чынам, грэчка патаннела на 94 капейкі (-41%).

Аналіз: Як змяніліся кошты прадуктаў у Беларусі за 1 год?

Макароны для аналізу ўзялі «Pasta Ricci» спагецці, 450 г. Яны, як і грэчка, знізілі свой кошт. Цяпер макароны прадаюцца па цане 1.38 рублёў, што на 61 капейку танней.

Аналіз: Як змяніліся кошты прадуктаў у Беларусі за 1 год?

Таксама для аналізу ўзялі муку пшанічную «Makfa», 2 кг. За год яна падаражэла на 86 капеек (21,55%) і сёння прадаецца па 4 рублі 85 капеек супраць 3.99 руб. год таму.

Аналіз: Як змяніліся кошты прадуктаў у Беларусі за 1 год?

Пераходзім да напояў: гарбата, кава і сок. Гарбату выбралі чорную «Lipton» Yellow Label, 100х2 г, якая падаражэла на 8 рублёў і 2 капейкі (144,5%) і сёння каштуе 13.57 руб. Кава растваральная «Nescafe» Gold, 95 г. падаражэла на 2.98 руб. (37,3 працэнта). Нектар Sandora мультыфруктовы, 0.97 л. таксама падаражэў на 61 капейку (17, 4%).

Апошняя пазіцыя ў нашым аглядзе – цукеркі мяккі грыльяж «Стандарт 1969», 1 кг. вытворчасці «Камунаркі». Кошт на іх за год знізіўся на 33 капейкі (2, 75%).

Аналіз: Як змяніліся кошты прадуктаў у Беларусі за 1 год?

Як мы бачым, большасць тавараў за год значна вырасла ў кошце. Найбольшы рост зафіксаваны на гарбату Lipton – на 144%. У сярэднім жа тавары падаражэлі на 20-30%. Кошты на асобныя тавары, наадварот, знізіўся.

Аналіз: Як змяніліся кошты прадуктаў у Беларусі за 1 год?

Калі скласці ўсё разам, то ў сакавіку 2022 года за такі набор прадуктаў трэба было заплаціць 50.26 рублёў. А вось у сакавіку 2023 г. гэтыя ж прадукты ў гэтай жа краме ўжо абыдуцца ў 64.12 рублі.

Іншымі словамі, за год прадуктовы кошык падаражэў на 27.57% ці на 13 рублёў 86 капеек у нашым выпадку.

Калі ж перавесці выдаткі ў еўра, то ў валюце кошты на дадзены прадуктовы набор вырасце яшчэ мацней. У сакавіку 2022 г. мы б заплацілі (курс € на 29.03.2022 – 3.3605 ) €14.95, а на сённяшні дзень (па курсе € на 29.03.2023 – 3.0767) €20.84. Гэта значыць, што за год у валюце гэтыя прадукты падаражэлі на 39.39% ці ж на €5.89.

Папярэдні матэрыял
Сейм Літвы перанёс галасаванне па законапраекце з абмежаваннямі для беларусаў і расіян на 4 красавіка
Наступны матэрыял
Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з боку Беларусі захоўваецца да ліпеня 2023 года

Iншыя матэрыялы