На русском языке:
Андрей Бриштелев больше не возглавляет «Белинвестбанк»?
Выданне «Зеркала» звярнула ўвагу, што з сайта Нацбанка знікла інфармацыя аб старшыні праўлення «Белінвестбанка» (які паводле ўчорашніх санкцыяў ЕС будзе адключаны ад SWIFT) Андрэя Брышцелева. Як адзначае выданне, яшчэ 13 мая інфармацыя аб кіраўніку «Белінвестбанка» на сайце прысутнічала.
Нагадаем, яшчэ напрыканцы красавіка мы пісалі, што Андрэй Брышцелеў затрыманы. Пазней нашыя крыніцы пацвердзілі гэта.
Брышцелёў займаў пасаду старшыні праўлення ААТ «Белінвестбанк» з лютага 2017 года, да гэтага ён быў сябрам праўлення Нацбанка РБ і старшынёй праўлення ААТ «Парытэтбанк».
Таксама варта адзначыць, што на сайце Нацбанка адсутнічае інфармацыя пра кіраўнікоў яшчэ чатырох банкаў — «Статусбанк», «БНБ Банк», «Белгазпрамбанк» і «Парытэтбанк».