Анджэліка Борыс, верагодна, вызваленая з-пад хатняга арышту

Белсат
6 хв.

In English: Andzelika Borys was probably released from house arrest
На русском языке: Анжелика Борис, вероятно, освобождена из-под домашнего ареста

Як даведаўся «Белсат», кіраўніцу Саюзу палякаў разам з маці выклікалі ў Менск. Там Анджэліцы Борыс уручылі дакумент аб спыненні справы «ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства». Таксама ёй паабяцалі вярнуць усе рэчы, вынятыя падчас следства.

«Улічваючы, што Анджэй Пачобут быў асуджаны на восем гадоў у той жа справе, гэта ставіць Саюз палякаў у Беларусі і яго эмігранцкіх актывістаў у цяжкае становішча і дазваляе разгуляць гэтую карту», – сказала дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Анджэліка Борыс і Анджэй Пачобут былі затрыманыя ўвесну 2021 года. Анджэліку Борыс вызвалілі з-пад варты ў леташнім сакавіку. Супрацоўнікі спецслужбаў папросту адвезлі яе з Менску ў вёску Грабяні Гарадзенскай вобласці, дзе ёй загадалі заставацца пад неафіцыйным хатнім арыштам у доме ейнай маці.

Разам з Пачобутам і Борыс у сакавіку 2021 года былі арыштаваныя Ірына Бярнацкая і Марыя Цішкоўская з Саюзу палякаў, а таксама Ганна Панішава, актывістка польскай меншасці з Берасця.

Папярэдні матэрыял
У Беларусь прылятаў кіраўнік французскай разведкі, – СМІ
Наступны матэрыял
Шайгу: Расія перадала РБ АТРК «Іскандэр-М»

Iншыя матэрыялы