Аператыўная зводка ад Гаюна за 14 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Ілюстратыўнае фота / Міністэрства Абароны РБ
6 хв.

In English: Situation report on military activity on the territory of Belarus for April 14 by Hajun Project
На русском языке: Оперативная сводка от Гаюна за 14 апреля о военной активности на территории Беларуси

Беларускi Гаюн апублікаваў аператыўную зводку аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі на 22:00 14 красавіка.

Працягваецца перамяшчэнне калон УС РФ па тэрыторыі Беларусі (1, 2, 3). Калоны пераважна складаюцца з грузавікоў Урал і КАМАЗ. Можна вылучыць наступныя маршруты руху калон: Калінкавічы-Мазыр, Орша-Магілёў, Нароўля-Мазыр, Мінск-Барысаў, Гомель-Чарнігаў. Можна адзначыць значнае скарачэнне інтэнсіўнасці перамяшчэння калон.

Фіксаваліся таксама перавозка баявой тэхнікі УС РФ. Так, па трасе Р34 з боку гп. Кастрычніцкі па кірунку да Глуска заўважаны 2 тралы з пашкоджанымі танкамі.

Адзначалася лётная актыўнасць на ваенных аэрадромах Беларусі. Так, у Баранавічах зафіксавана 4 вылеты (навучальныя ВПС РБ), а ў Лунінцы – пасадка верталёта. Адзначым, што над Мінскам праходзілі трэніровачныя палёты самалёта Іл-76 ВПС РБ (EW-004DE). Таксама адзначым, што масавыя паведамленні аб высокай актыўнасці ўрадавых бортаў у паветранай прасторы РФ не пацвердзіліся.

Цяпер на ваенных аэрадромах Беларусі наступная абстаноўка (агляд складзены на падставе спадарожнікавых здымкаў):

  • Лунінец — на аэрадроме няма самалётаў.
  • Баранавічы – заўважаны 2 транспартныя Іл-76 і да 10 знішчальнікаў.
  • Мачулішчы – 2 транспартныя Іл-76 ВПС РБ.
  • Вялікі Бокаў (Мазырскі раён) — аэрадром пусты.
  • Аэрапорт Гомель пусты.
  • Зяброўка (Гомельскі раён) – на аэрадроме прысутнічае тэхніка УС РФ.
  • Ліда — тэхніка і самалёты РФ адсутнічаюць.

Фіксавалася актыўнасць УС РФ на чыгунцы. Перамяшчэнні:

Гомель-Няцотны — Гомель-Паўночны;

Гомель-Пасажырскі — Навабеліцкая (раней быў заўважаны ў Рэчыцы);

Мінск — Асіповічы (склад з пустымі платформамі);

Баранавічы — Стоўбцы.

Пагрузка тэхнікі фіксавалася на чыгуначных станцыях Навабеліцкая, Рэчыца.

Загружаныя эшалоны, а таксама склады з пустымі платформамі адзначаліся на чыгуначных станцыях Козенкі (Мазырскі раён), Ельск, Гомель-Няцотны, Калодзішчы (кірунак – Барысаў), Хойнікі, Навабеліцкая (Гомель),

Адзначалася нанясенне ўдару тактычным ракетным комплексам па тэрыторыі Украіны з аэрадрома Зяброўка (Гомельскі раён).

Адзначаліся нязначныя перамяшчэнні ваеннай тэхнікі УС РБ. Так, па маршруце Кобрын — Мінск была заўважана калона з 8 грузавых аўтамабіляў МАЗ і КАМАЗ. А з Лагойска ў Мінск ехалі 3 КрАЗы.

Калі вам вядомая дадатковая інфармацыя аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, звяжыцеся з намі ў @HajunBYbot або праз форму для зваротнай сувязі ніжэй

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Зміцер Дашкевіч прызнаны палітвязнем
Наступны матэрыял
Анджэй Дуда падпісаў папраўкі да закону, якія дазволяць беларусам атрымліваць гуманітарныя ВНЖ і гуманітарныя візы ў Польшчы

Iншыя матэрыялы