Апытанне: Як змяніўся ваш заробак за год?

motolko.help
2 хв.

На русском языке: Опрос: Как изменилась ваша зарплата за год?

Белстат сцвярджае, што за паўгода заробкі беларусаў значна выраслі, а колькасць людзей, якія знаходзяцца за мяжой беднасці – зменшылася.

Ці так гэта? Ёсць пэўныя сумневы… Дадзеныя, як мінімум, супярэчлівыя, асабліва ўлічваючы, што амаль усе кажуць, што іх заробкі ўпалі. На жаль, праверыць дадзеныя Белстата вельмі складана.

Але ж нам нічога не перашкаджае правесці сваё апытанне, каб зразумець рэальны кірунак дынамікі ўзроўню заробкаў беларусаў. Адразу адзначым, што гэтае анлайн-апытанне не прэтэндуе на паўнавартаснае сацыялагічнае даследаванне і яно, вядома ж, ананімнае.

Вынікі апытання будуць апублікаваныя ў тэлеграм-канале @motolkohelp і на сайце motolko.help

Прыём адказаў будзе спынены ў пятніцу а 21 гадзіне.

Для максімальна шырокай выбаркі мы прапануем вам падзяліцца апытаннем з сябрамі, калегамі і сваякамі. Так і вы, і мы даведаемся, колькі рэальна атрымліваюць беларусы і што адбываецца з нашымі заробкамі.

Прайсці анлайн-апытанне можна тут

Папярэдні матэрыял
Пазоў аб адмене санкцый рыхтавалі юрысты фірмы «Dentons»
Наступны матэрыял
Нячоткія пацаны. Як па ТБ паказваюць сілавікоў, а беларусы з гэтага смяюцца

Iншыя матэрыялы