In English:
Lithuanian aviation authorities said that pilots of Air Montenegro didn’t violate anything flying to Vilnius through Belarus, but asked them not to fly like this anymore
На русском языке:
Авиавласти Литвы заявили, что пилоты Air Montenegro ничего не нарушили направляясь в Вильнюс над РБ, но попросят их так не летать
Учора мы паведамілі, што борт авіякампаніі Air Montenegro, які ляцеў рэйсам MNE2468 Ціват – Вільня, насуперак забароне Літвы, праляцеў над тэрыторыяй Беларусі і зайшоў у паветраную прастору Літвы менавіта з боку РБ.
Гэтую інфармацыю пракаментавалі авіяўлады Літвы заявіўшы, што авіякампанія не парушыла санкцый, але яны звяжуцца з Air Montenegro і папросяць іх не лятаць над РБ.
Як паведаміла Літоўская адміністрацыя транспартнай бяспекі (LTSA) агенцтву BNS, «выкананне гэтага рэйса не зʼяўляецца парушэннем, бо дырэктыва бяспекі EASA толькі рэкамендуе авіяперавозчыкам, якія не ўваходзяць у ЕС, перад заходам у паветраную прастору Літвы, пазбягаць паветранай прасторы Беларусі».
Для перавозчыкаў з ЕС жа гэта не рэкамендацыя, а патрабаванне, але Чарнагорыя – не член ЕС.
Сітуацыю пракаментавалі і ў літоўскай кампаніі па арганізацыі палётаў Oro navigacija адзначыўшы, што да гэтага рэйса санкцыі не прымяняюцца і самалёт ляцеў па маршруце, указаным у плане палёту.
«Чарнагорыя зʼяўляецца партнёрам EASA, і ў Загаде EASA па бяспецы палётаў няма палажэнняў, якія тычацца авіяперавозчыкаў, якія не зʼяўляюцца членамі EASA. Таму авіяперавозчыкам, якія не зʼяўляюцца членамі EASA, дадзеная інструкцыя не забараняе выконваць палёты ў паветранай прасторы Беларусі, а рашэнне аб маршруце палёту прымае сам авіяперавозчык», – паведамілі BNS у Oro navigacija.