In English:
Australia imposed new sanctions against Russia and the regime in Belarus
На русском языке:
Австралия ввела новые санкции против режима в Беларуси и РФ
Кіраўнік МЗС Аўстраліі Марыз Пэйн паведаміла, што пад санкцыі трапілі 11 фіз- і 12 юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да расійскай прапаганды.
З Беларусі пад санкцыі патрапілі абаронныя прадпрыемствы: вытворча-камерцыйнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінатор-Сэрвіс» і «КБ «Радар» — Кіруючая кампанія» холдынгу «Радыёлакацыйныя сістэмы».
«Абедзве кампаніі вырабляюць складанае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца Узброенымі сіламі Беларусі, якія, у сваю чаргу, аказваюць значную стратэгічную падтрымку расійскім сілам», — паведаміла Марыз Пейн.