На русском языке:
Родители учащихся 1-4 классов могут просить перевести их детей на удаленку?
Тэлеграм-канал @shkolabel звярнуў увагу на дакумент «Часовыя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах распаўсюду COVID-19», апублікаваныя Міністэрствам аховы здароўя РБ. У 5-м раздзеле апісаны дзеянні, якія рэкамендуецца выканаць дырэктару школы: пры выяўленні нават аднаго выпадку COVID-19, навучальная ўстанова можа быць пераведзена на дыстанцыйнае навучанне на 2 тыдні.
Фрагмент дакумента: minzdrav.gov.by
«Арганізуецца адукацыйны працэс навучэнцаў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій цалкам або часткова на 14 дзён з даты рэгістрацыі апошняга выпадку», — сказана ў дакуменце.
Там жа гаворыцца, што рашэнне аб пераходзе на дыстанцыйку ў 1-4 класах прымаецца па ўзгадненні з бацькамі. Атрымліваецца, што бацькі вучняў могуць патрабаваць ад дырэктара перавесці іх на анлайн-навучанне, калі ў класе ёсць хаця б адзін выпадак COVID-19. Галоўнае, што дзеянне дакумента распаўсюджваецца і на кастрычнік 2021 года.