На русском языке:
Беларуса задержали за оскорбление мужчины с шевроном ЧВК «Вагнер»
Стала вядома, што сілавікі Лукашэнку затрымалі беларуса, які, як заяўляецца, знаходзячыся ў аддзяленні пошты, «абразіў і зняў на тэлефон чалавека з шаўронам ПВК «Вагнер» на вопратцы».
Сілавікі апублікавалі пакаяннае відэа з мужчынам, дзе бачна, што ў яго на лбе гематома. Мужчына кажа, што 19 верасня ён прыйшоў на пошту і ўбачыў чалавека з шаўронам «Вагнера» і дзярж. сцягам РБ на вопратцы. «Я гэтага чалавека, мне не знаёмага, зняў на мабільны тэлефон і абразіў», – гаворыцца ў пакаянным відэа.