На русском языке:
Беларусам могут прекратить выдавать ВНЖ Литвы? Нет, а вот гражданство — да. Что сказано в законопроекте, который одобрил Сейм Литвы
Учора на сайце Сейма Літвы зʼявіўся прэс-рэліз аб ухвале ў першым чытанні законапраекта, якім прапануецца ўсталяваць дадатковыя абмежавальныя меры ў сувязі з ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны.
Адразу адзначым, закон яшчэ не прыняты і не ўступіў у сілу, пакуль гэта толькі законапраект ухвалены Сеймам у першым чытанні. У той жа час, у тэксце сказана, што ён можа набыць моц 15 красавіка тэрмінам на адзін год.
Што ж тычыцца ВНЖ і віз, то згодна з дакументам, размова не ідзе аб поўнай забароне выдачы. Па сутнасці, у дакуменце прапісана такая сітуацыя: для падачы на ВНЖ вам трэба мець візу або папярэдні ВНЖ, а для атрымання візы трэба, каб пасярэднікам выступіла МЗС Літвы.
Якія абмежаванні гэты дакумент можа ўвесці для беларусаў:
▪️ Прыпыніць прыём заяваў на выдачу візаў у візавых службах Літвы за мяжой;
Згодна з дакументам, гэта не будзе тычыцца выпадкаў, калі МЗС Літвы выступае пасярэднікам пры падачы візавай заявы.
▪️ Прыпыніць прыём заяў на выдачу нацыянальных віз праз знешняга пастаўшчыка паслуг за мяжой.
Напрыклад, праз візавыя цэнтры VFS Global.
▪️ Прыпыніць прыём заяваў на выдачу ВНЖ Літвы за мяжой і ў Літве.
У дакуменце сказана, што на ВНЖ змогуць падацца людзі, якія ўжо маюць дзейную шэнгенскую або нацыянальную візу, ВНЖ Літвы або іншай дзяржавы ЕС.
▪️ Прыпыніць прыём заяў аб прадастаўленні статусу электроннага рэзідэнта Літвы і прыпыніць дзеянне сертыфікатаў электроннай ідэнтыфікацыі і кваліфікаваных сертыфікатаў электроннага подпісу.
Як піша «Радыё Свабода», гаворка ідзе пра электронны подпіс smart ID, з дапамогай якога можна карыстацца банкаўскімі паслугамі, аплачваць камунальныя і падаткі. Такім чынам, у выпадку ўступлення ў сілу закона ў бягучым выглядзе, беларусы не змогуць завесці сабе электронны подпіс. На дадзены момант не зразумела, што будзе з тымі smart ID, якія ўжо ёсць у беларусаў.
Таксама размова можа ісці аб прыпыненні выдачы статусу электроннага рэзідэнта Літоўскай Рэспублікі. Так званы статус е-рэзідэнта, які дае магчымасць іншаземцам скарыстацца адміністрацыйнымі, грамадскімі або камерцыйнымі паслугамі, якія аказваюцца ў электроннай форме ў Літве.
▪️ Прыпыніць прыём заяў і рашэнняў аб грамадзянстве Літвы.
Такім чынам, можна будзе падацца толькі на выхад з літоўскага грамадзянства. У выпадку прыняцця такога закона, з праблемай сутыкнуцца і тыя, хто збіраўся атрымаць грамадзянства Літвы ў парадку натуралізацыі, гэта значыць пражыў у краіне не менш за 10 гадоў.