На русском языке:
«Беларусбанк» ввёл запрет на снятие наличные с карт Visa иностранных банков
Паведамляецца, што мера мае часовы характар, аднак прычыны такога рашэння не называюцца.
Прэс-служба «Беларусбанка» паведамляе:
«Наш банк сёння ўвёў часовую забарону на аперацыі зняцця наяўных у банкаматах і пунктах выдачы наяўных (аддзяленнях) банка з картак Visa банкаў-нерэзідэнтаў».
Раней беларускія банкі ўводзілі розныя меры, якія абмяжоўваюць магчымасць зняцця наяўных з картак замежных банкаў.