«Беларусбанк» увёў забарону на зняцце наяўных з карт Visa замежных банкаў

Sagittarius7 / Wikimedia.org
1 хв.

На русском языке: «Беларусбанк» ввёл запрет на снятие наличные с карт Visa иностранных банков

Паведамляецца, што мера мае часовы характар, аднак прычыны такога рашэння не называюцца.

Прэс-служба «Беларусбанка» паведамляе:

«Наш банк сёння ўвёў часовую забарону на аперацыі зняцця наяўных у банкаматах і пунктах выдачы наяўных (аддзяленнях) банка з картак Visa банкаў-нерэзідэнтаў».

Раней беларускія банкі ўводзілі розныя меры, якія абмяжоўваюць магчымасць зняцця наяўных з картак замежных банкаў.

Папярэдні матэрыял
У Беларусі не пакажуць Алімпійскія гульні 2026 і 2028 гадоў
Наступны матэрыял
Жыхары Ваўкавыска зладзілі акцыю ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча

Iншыя матэрыялы