На русском языке:
Беларуска может представить Польшу на Евровидении
Дуэт Niczos x Sw@da можа прадставіць Польшчу на Еўрабачанні-2025 – музыкі прабіліся ў фінал польскага адбору з кампазіцыя на падляшскай мове «Lusterka». Гэтая мікрамова распаўсюджаная на Падляшшы і спалучае ў сабе разнастайныя падляшскія гаворкі. Яна вельмі падобная да беларускай.
Варта адзначыць, што спявачка Ніка Юрчук паходзіць з Бельска-Падляскага і сама сябе называе беларускай. Перад перапісам насельніцтва Польшчы ў 2021 годзе яна агітавала жыхароў Падляшша запісвацца ў беларусы.
Таксама Ніка Юрчук прымала ўдзел у навагоднім выпуску «Годна», дзе спявала з завушніцамі з літарай Ў (тайм-код 1:06:00).