На русском языке:
Беларусское соломоплетение внесли в Список нематериального наследия ЮНЕСКО
Рашэнне было прынятае на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта ў Рабаце.
Гэта пятая беларуская культурная традыцыя ў гэтым спісе, піша The Village. Раней у яго трапілі калядны абрад «Калядныя цары» вёскі Семежава, свята ў гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай у Будславе (Будслаўскі фэст), вясновы абрад «Юр’еўскі карагод» у вёсцы Пагост і культура ляснога бортніцтва Беларусі.
«Беларускае саломапляценне падкрэслівае духоўную каштоўнасць і сімвалічнасць матэрыялу і вырабаў. З саломы робяць рознае начынне: скрыні і кошыкі, галаўныя ўборы, цацкі і аксэсуары. Некаторыя вырабы маюць асаблівае значэнне, напрыклад, вянкі для ўраджаю ці павукі, складаныя ромбападобныя канструкцыі, якія, як лічыцца, абараняюць дом ад зла і хвароб», – сказана на сайце ЮНЕСКА.