Беларуская выцінанка ўключаная ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

4 хв.

На русском языке: Беларусская вытинанка включена в Список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО

ЮНЕСКА паведаміла аб уключэнні ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны выцінанкі — традыцыйнага мастацтва выразання з паперы ў Беларусі. Рашэнне было прынятае на 19-й сэсіі міждзяржаўнага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая сёння праходзіць у Парагваі.

Беларуская выцінанка ўключаная ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, якое ўжываецца ў Беларусі. Першапачаткова яна выкарыстоўвалася ў цэрквах. Зараз яна выкарыстоўваецца для ўпрыгожвання дамоў, кафэ і офісаў, для дызайну друкаванай прадукцыі, напрыклад, календароў і паштовак, а таксама ў тэатральных дэкарацыях і грамадскіх месцах.

Беларуская выцінанка ўключаная ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Рамеснікі выкарыстоўваюць розныя спосабы выразання з паперы: ад выразання простых сіметрычных кампазіцый нажніцамі да камбінавання складаных дэталяў з дапамогай нажніц і стамескі. Сёння выцінанка выконвае комплекс універсальных функцый, у тым ліку выхаваўчую, эстэтычную і камунікатыўную.

Папярэдні матэрыял
У 2024-м быў пабіты рэкорд па прызыве рэзервістаў на ваенныя зборы

Iншыя матэрыялы