На русском языке:
«Беларускі Гаюн» получил подтверждение ротации российских военных на аэродроме «Мозырь»
Пра магчымае правядзенне ратацыі мы пісалі яшчэ 11 снежня.
14 снежня з аэрапорта «Гомель» у РФ уляцеў ваенна-транспартны самалёт Ан-12 ПКС РФ. Самалёт прыляцеў яшчэ 9 снежня, і ўвесь гэты час знаходзіўся ў аэрапорце. Па нашай інфармацыі, борт прывозіў і увозіў расійскіх вайскоўцаў.
Правядзенне ратацый воінскіх кантынгентаў, якія знаходзяцца за межамі сваёй краіны, зʼяўляецца нармальнай практыкай. Варта аднак падкрэсліць, што расейскія вайскоўцы на аэрадроме «Бокаў» («Мазыр») не маюць якога-небудзь прававога статусу (напрыклад, вайсковай базы, вучэбна-баявога цэнтра і інш.). На гэтую тэму чыноўнікі публічна не выказваліся.
Агульная колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія могуць знаходзіцца на аэрадроме, складае да 300 чалавек. Можна меркаваць, што ратацыя закранула прыкладна ⅓ кантынгенту (больш за 80 чалавек).
Нагадаем, што расейскія вайскоўцы працягваюць знаходзіцца на аэрадроме «Мазыр» («Бокаў»). Гэта пацвярджаюць як дадзеныя спадарожнікавых здымкаў, так і рэгулярныя перамяшчэнні вайскоўцаў у Мазыры і наваколлях. Цяпер на аэрадроме разгорнуты сама меней зенітны ракетны дывізіён, узброены ЗРК С-300/400.