«Беларускі Гаюн»: БТР на Партызанскім праспекце праходзіць абкатку, гэта не звязана з праверкай баявой гатоўнасці

4 хв.

На русском языке: «Беларускі Гаюн»: БТР на Партизанском проспекте проходит обкатку, это не связано с проверкой боевой готовности

У СМІ распаўсюджваецца відэа перамяшчэння бронетранспарцёра на скрыжаванні вуліцы Машынабудаўнікоў і Партызанскага праспекта ў Мінску. Перамяшчэнні звязваюць з праверкай баявой гатоўнасці УС РБ, якая адбываецца зараз.

Сапраўды, на апублікаваным відэа можна заўважыць бронетранспарцёр «Volat-V2». Яго распрацоўкай займаецца Мінскі завод колавых цягачоў, які якраз размяшчаецца за 500 метраў ад Партызанскага праспекта.

«Беларускі Гаюн»: БТР на Партызанскім праспекце праходзіць абкатку, гэта не звязана з праверкай баявой гатоўнасці

У дадзены момант працягваюцца выпрабаванні БТРа, і да канца года яго мусяць прыняць на ўзбраенне УС РБ.

Адзначым таксама, што намі рэгулярна фіксуюцца перамяшчэнні шасі вытворчасці МЗКЦ па Партызанскім праспекце, якія праходзяць хадавыя выпрабаванні (абкатку).

На відэа хутчэй за ўсё адбываюцца хадавыя выпрабаванні (абкатка) БТР. Перамяшчэнні БТР не звязаны з праверкай баявой гатоўнасці.

Папярэдні матэрыял
Трэці дзень праверкі баявой гатоўнасці УС РБ: што вядома на дадзены момант
Наступны матэрыял
Дэвагнерызацыя і дэсакралізацыя. Беларускія сілавікі пачалі адмаўляцца ад карго культа на наймітаў ПВК «Вагнер»?

Iншыя матэрыялы