«Беларускі Гаюн» – пра магчымую высадку дэсанта ў Валынскай і Ровенскай абласцях

planespotters.net
4 хв.

In English: Belarusian Hajun about the possible landing of paratroopers in Volyn and Rivne oblasts
На русском языке: «Беларускі Гаюн» – о возможной высадке десанта в Волынской и Ровенской областях

У шэрагу ТГ-каналаў распаўсюджваецца інфармацыя пра нібыта высадку ў Ровенскай і Валынскай абласцях Украіны дэсанта з тэрыторыі РБ. Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Сёння з 12:00 (па мінскім часе) у небе над Брэстам і Брэсцкім раёнам лятае ваенна-транспартны самалёт Іл-76. Пра гэтыя палёты яшчэ раніцай папярэджваў ТГ-канал Брэсцкага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі выканкама, з самалёта Іл-76 будзе адбывацца штатнае дэсантаванне байцоў 38-й дэсантна-штурмавой брыгады ВС РБ. Самалёт будзе ўзлятаць з аэрапорта «Брэст» і ажыццяўляць дэсантаванне парашутыстаў на палігон «Брэсцкі».

Таксама цяпер на палігоне «Ружанскі» адбываецца розыгрыш практычных дзеянняў авіяцыйнага кампанента рэгіянальнай групоўкі войскаў РБ і РФ.

Сітуацыя штатная. Ваеннай агрэсіі РФ/РБ з тэрыторыі РБ супраць Украіны не фіксуецца. Працягваем сачыць за развіццём сітуацыі.

Папярэдні матэрыял
Як дадаць беларускамоўныя субтытры да сэрыялаў Netflix?
Наступны матэрыял
У Маладзечне рака афарбавалася ў ярка-чырвоны колер. Чыноўнікі гэта не каментуюць

Iншыя матэрыялы