«Беларускі Гаюн» у дадзены момант не бачыць фактаў перамяшчэння ядзернай зброі ў Беларусь

vis24.lt
4 хв.

На русском языке: «Беларускі Гаюн» в данный момент не видит фактов перемещения ядерного оружия в Беларусь

Сёння, выступаючы на ПМЭФ, Пуцін заявіў, што Расія перамясціла ў Беларусь частку ядзерных боепрыпасаў:

«Першыя ядзерныя зарады дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі. Але толькі першыя. Гэта першая частка. Але да канца лета, да канца года мы гэтую працу выканаем цалкам і поўнасцю».

Па стане на 23:20 16.06.23, «Беларускі Гаюн» не мае ніякай пацвярджальнай інфармацыі пра пачатак рэальнага перамяшчэння ТЯЗ (тактычнай ядзернай зброі) ў Беларусь.

Хочам звярнуць увагу, што за апошнія месяцы як Пуцін, так і Лукашэнка зрабілі шэраг супярэчлівых заяў аб перамяшчэнні ТЯЗ ў Беларусь. Вось шэраг прыкладаў:

25.03 – Пуцін заявіў, што РФ размесціць ТЯЗ ў Беларусі да 1 ліпеня 2023 года.

25.05 – Лукашэнка заявіў, што перамяшчэнне ТЯЗ на тэрыторыю Беларусі ўжо пачалося.

9.06 – Пуцін заявіў, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца пасля 7-8 ліпеня.

13.06 – на пытанне «Вы сказалі, ужо атрымалі ад Расіі бомбы і ракеты?» Лукашэнка адказаў: «Ну, не ўсё… пакрысе».

Такім чынам, заявы Пуціна і Лукашэнкі аб размяшчэнні ТЯЗ самі сабе супярэчаць і могуць казаць пра:

  1. адсутнасці ў Лукашэнкі ўсёй інфармацыі і кантролю над працэсам размяшчэння ТЯЗ ў Беларусі;
  2. узгодненай паміж Пуціным і Лукашэнкам кампаніі па дэзінфармацыі, з мэтай, да прыкладу, стварэння палітычнага ціску напярэдадні саміту НАТА ў Вільні і ідучага ўкраінскага контрнаступлення.

Таксама хочам падкрэсліць, што ў сённяшняй заяве Пуцін не ўдакладніў тып, паводле яго слоў, перамешчаных у Беларусь боепрыпасаў. Раней жа анансавалася перадача боепрыпасаў для прымянення штурмавікамі Су-25 і АТРК «Іскандэр». Верагодным жа спосабам дастаўкі зваўся чыгуначны транспарт.

Паўторым, на дадзены момант нашай маніторынгавай групай не зафіксавана перамяшчэнне/прыбыццё ТЯЗ з РФ у Беларусь.

Мы ўважліва сочым за сітуацыяй, і калі вы заўважылі любую падазроную актыўнасць на тэрыторыі Беларусі, просім усё паведамляць нам у @HajunBYbot. Вы можаце перадаваць інфармацыю праз сваякоў/сяброў за мяжой ці пісаць нам праз ананімную форму сувязі на сайце.

Калі вы нешта ведаеце пра перадачу ядзернай зброі ў РБ – напішыце нам, калі ласка

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Пуцін заявіў, што Расія «перамясціла ў Беларусь першую частку ядзерных зарадаў»
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 25 чэрвеня

Iншыя матэрыялы