«Беларускі Гаюн» вызначыў месца нясення баявога дзяжурства ЗРК С-400, перададзенага РБ

МА РБ
4 хв.

In English: The Belarusian Hajun found the place of combat duty of the S-400 SAM systems transferred to Belarus
На русском языке: «Беларускі Гаюн» установил место несения боевого дежурства ЗРК С-400, переданного РБ

Міністр абароны РБ В. Хрэнін наведаў зенітна-ракетнае падраздзяленне, дзе на ўзбраенне быў пастаўлены зенітны ракетны комплекс С-400. Пра гэта паведаміла МА РБ. У ходзе візіту В. Хрэнін «ацаніў працэс падрыхтоўкі падраздзялення да заступлення на баявое дзяжурства, у тым ліку здольнасць асабовага складу да выканання задач па прызначэнні, а таксама гатоўнасць узбраення і ваеннай тэхнікі».

«Беларускі Гаюн» вызначыў месца нясення баявога дзяжурства ЗРК С-400, перададзенага РБ

На апублікаваных МА РБ фота (сярод іншага) можна заўважыць камандзіра 15-й зенітнай ракетнай брыгады УС РБ (в/ч 30151) палкоўніка Андрэя Долбіка.

Таксама можна адзначыць, што на відэа ВаенТБ пра прыбыццё камплекта ЗРК С-400 у Беларусь камандуючаму ВПС і войскаў СПА палкоўніку Лукʼяновічу дакладваў вайсковец 15-й зенітнай ракетнай брыгады. Такім чынам, ёсць усе падставы сцвярджаць, што ЗРК С-400 паступіў на ўзбраенне 15-й зенітнай ракетнай брыгады. У студзені 2023 года 15-я брыгада таксама атрымала батарэйны камплект ЗРК «Тор-М2К».

Аналіз фота/відэа, апублікаваных МА РБ паказаў, што Хрэнін сёння наведаў размяшчэння 6-га зенітнага ракетнага дывізіёна 15-й зенітнай ракетнай брыгады, размешчанага ў наваколлях в. Дуброва (Смалявіцкі раён, Мінская вобласць). Адпаведна, менавіта на ўзбраенне 6-га дывізіёна 15-й брыгады паступіў атрыманы з Расіі камплект ЗРК С-400.

Папярэдні матэрыял
У ліпені з тэрытарыяльнай абаронай Салігорскага раёна пройдуць вучэнні
Наступны матэрыял
У барысаўскія «Печы» на зборы заклікаюць 646 рэзервістаў

Iншыя матэрыялы