«Беларускі Гаюн»: Зараз на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца 4 000 – 4 500 вайскоўцаў УС РФ

culturemeter.od.ua
3 хв.

На русском языке: «Беларускі Гаюн»: Прямо сейчас на территории Беларуси находятся 4 000 — 4 500 военных ВС РФ

Паводле ацэнак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», прама зараз на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца 4 000 – 4 500 вайскоўцаў УС РФ

Нагадаем, што расійскія войскі ў Беларусі, у пераважнай большасці, знаходзяцца на палігонах «Лепельскі», «Асіповіцкі» і «Абуз-Лясноўскі». А таксама на аэрадромах «Ліда», «Мачулішчы», «Зябраўка», «Баранавічы» (на апошнім, як мы раней паведамлялі, вядуцца рамонтныя працы і колькасць УС РФ там зараз мінімальная ці зусім адсутнічае) і на аэрадроме ў вёсцы Вялікі Бокаў.

Падраздзяленні УС РФ у Беларусі знаходзяцца з кастрычніка 2022 года.

Таксама адзначым, што 5 пустых Іл-76, якія сёння прыляцелі ў «Мачулішчы», могуць змясціць каля 1000 чалавек.

Папярэдні матэрыял
Ціханоўская: «Прычына нашых праблем сядзіць у палацы Незалежнасці»
Наступны матэрыял
Пракоп'еў: «Чалавек з атачэння Лукашэнкі з часткай сілавікоў пяройдзе на бок народа і папросіць дапамогі»

Iншыя матэрыялы