На русском языке:
Беларусский пастор едет 1000 км вокруг Беларуси в поддержку политзаключённых
Пратэстанцкі пастар з Беларусі Тарас Цялькоўскі пачынае велазаезд у падтрымку палітвязняў і прыкладна за 40 гадзін плануе праехаць 1000 кіламетраў уздоўж мяжы Беларусі з ЕС.
Заезд пройдзе ад самага паўночнага пункта Беларусі да перасячэння мяжа Беларусі, Польшчы і Украіны на поўдні. Галоўны мэсэдж: «Вы не забытыя, калі ласка, жывіце!».
Як піша выданне Мост, Тарас Цялькоўскі ў Беларусі стаў вядомы ў 2017 годзе, пасля таго, як прабег 500 кіламетраў па Мінску ў гонар 500-годдзя Бібліі Францыска Скарыны. У 2020 годзе пастар асудзіў гвалт у Беларусі, яго затрымлівалі на акцыях пратэсту, а ў 2021 годзе Тарас зʼехаў з краіны. Цялькоўскага называюць самым хуткім беларусам у Польшчы. Ён неаднаразова станавіўся прызёрам розных забегаў, а ўлетку 2023 г. прыняў рашэнне праехаць уздоўж мяжы Беларусі і ЕЗ у падтрымку палітвязняў.
На сённяшні дзень, 9 ліпеня 2023 года,
у Беларусі 1492 палітвязні.
Таксама паведамляецца, што мэтай заезду зʼяўляецца збор сродкаў на дапамогу сямʼі беларускага палітвязня, які асуджаны на 7 гадоў. Падрабязнасці і сачыць за заездам можна ў Instagram Тараса.