На русском языке:
Беларусских школьников вновь отправят в РФ для участия в мероприятии с представителями из оккупированных частей Украины и Грузии
Мы ўжо неаднаразова расказвалі, што беларускіх школьнікаў і студэнтаў усё часцей абавязваюць удзельнічаць у расійскіх мерапрыемствах, дзе іх паступова апрацоўваюць пракрамлёўскай прапагандай, ужо сістэматычна вывозяць на акупаваныя тэрыторыі Украіны, і прыцягваюць да злётаў і канферэнцый з прадстаўнікі так званых «ДНР»/«ЛНР».
На мінулым тыдні зʼявілася яшчэ некалькі прыкладаў такога «супрацоўніцтва». Па-першае, стала вядома, што ў акупаваны Крым вывезлі рэкордную колькасць беларускіх дзяцей – 35 падлеткаў адправілі туды на конкурс «Вялікая перамена». Адметна і тое, што па прыездзе ў Крым беларускіх школьнікаў апранулі ў майкі з расійскім сцягам.
Па-другое, стала вядома, што ўжо ў жніўні беларускіх дзяцей з мінскага ваенна-патрыятычнага клуба «Арлята. Спадкаемцы Перамогі» адправяць у расійскі Ніжні Ноўгарад, дзе яны прымуць удзел у ваенна-патрыятычным злёце «Хачу стаць дэсантнікам!». Адзначым, што ў гэтым злёце будуць таксама прымаць удзел каманды з акупаваных тэрыторый Грузіі (Абхазія) і Украіны (Луганская вобласць).
Эксперты маніторынгавай групы па адукацыі @iSANS_Belarus нагадалі, што «у 2023 годзе менавіта клуб «Арляты. Спадкаемцы Перамогі» адным з першых пачаў супрацоўніцтва з падобнымі арганізацыямі з Расіі і ўжо тады мы чакалі, што пачатак падобнага супрацоўніцтва можа перарасці ў легітымацыю акупаваных тэрыторый і задаць пэўны трэнд для іншых клубаў».
Эксперты лічаць, што наступным крокам у развіцці гэтых адносін могуць стаць візіты ваенна-патрыятычных клубаў на акупаваныя тэрыторыі, што можа адбыцца ўжо ў 2025 годзе ў залежнасці ад сітуацыі на расійска-ўкраінскім фронце.
Падрыхтавана маніторынгавай групай @iSANS_Belarus.