Беларускіх студэнтаў хочуць паслаць на будоўлі ў Сібіры

Ілюстратыўнае фота
2 хв.

На русском языке: Беларусских студентов хотят послать на стройки в Сибири

Пра гэта заявіў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Прохараў. Па ягоных словах, беларускіх студэнтаў плануюць адправіць будаваць аб’екты не толькі ў Сібіры, але і на Далёкім Усходзе. Размова ідзе аб так званых студэнцкіх атрадах Саюзнай дзяржавы.

«Мы вядзём перагаворы пра ўдзел беларускага студэнцкага будатрада на аб’ектах будаўніцтва касмадрома Усходні», — сказаў ён.

З іншых будаўнічых аб’ектаў, куды плануюць адпраўляць беларускіх студэнтаў, фігуруюць:

— Аб’екты Чаяндзінскага нафтагазакандэнсатнага радовішча ў Рэспубліцы Саха (Якуція);

— Міжнародная студэнцкая будоўля «Кузбас» у Кемерава;

– Студэнцкая будоўля «Баваненкава» ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе;

— І на будоўлю ў Новакузнецку, у Кемераўскай вобласці РФ.

Папярэдні матэрыял
Затрыманы журналіст Аляксандр Любянчук
Наступны матэрыял
Бацькам Маргарыты Ляўчук прапаноўвалі запісаць відэа, каб яна перастала займацца палітыкай

Iншыя матэрыялы