На русском языке:
Беларускіх вайскоўцаў працягваюць вучыць у Расіі
Па нашых дадзеных, у красавіку працягнулася падрыхтоўка беларускіх вайсковых спецыялістаў у навучальных цэнтрах на тэрыторыі Расіі.
Так, у 56-м цэнтры падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў мотастралковых войскаў УС РФ у Сертолаве (Ленінградская вобл, РФ) група вайскоўцаў УС РБ працягвала навучанне па спецыяльнасці «снайпер».
Таксама на працягу месяца працягвалася падрыхтоўка 7-га адб. 11-ы амбр. у 333-м Цэнтры баявой падрыхтоўкі ў Муліна (Ніжагародская вобласць, РФ). Ваеннаслужачыя выканалі практыкаванні па стральбе з танка Т-72Б3 і адпрацавалі здзяйсненне маршу ў складзе ўзвода. Пасля гэтага 21 красавіка вайскоўцы завяршылі падрыхтоўку і вярнуліся ў Беларусь.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за красавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).