На русском языке:
Беларусские десантники в Украине удостоены медалей БНР
Беларускія байцы 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты, якія праявілі сябе ў барацьбе супраць акупантаў, атрымалі медалі за баявыя заслугі ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Узнагароды ўручыў прадстаўнік АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык.
Паведамляецца, што Беларуская дэсантна-штурмавая рота ўжо паўгода знаходзіцца на фронце, на адным з самых цяжкіх яе ўчасткаў.
Медаль за баявыя заслугі ўручаецца за «асабістую мужнасць, праяўленую ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, і абаронай свабоды, суверэнітэту і дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на аснове ідэалаў 25 сакавіка».
З моманту заснавання медаля яго ўжо атрымалі 38 беларусаў, якія ваююць на баку Украіны ў складзе розных воінскіх падраздзяленняў.