На русском языке:
Беларусские предприятия собирают информацию о сотрудниках из Украины, а пропаганда это опровергает
Учора мы пісалі, што Мінгарвыканкам разаслаў у дзяржструктуры ліст з патрабаваннем падаць інфармацыю пра украінцаў, якія там працуюць, «незалежна ад даты пераезду ў Рэспубліку Беларусь».
Прапаганда тым часам сцвярджае, што гэтая інфармацыя – фэйк.
Аднак нашы чытачы паведамляюць, што прынамсі адзін беларускі холдынг сапраўды збіраў інфармацыю пра ўсіх грамадзян Украіны, якія працуюць на ягоных прадпрыемствах.
«У канцы кастрычніка-пачатку лістапада збіралі звесткі пра ўсіх грамадзянах Украіны, якія працуюць на прадпрыемствах холдынгу. Апроч ПІБ, пашпартных дадзеных, адраса і займанай пасады, цікавілі: папярэдняе месца працы, даты пачатку і заканчэння папярэдняй працы, населены пункт і краіна, з якіх прыбыў украінец, а таксама ПІБ сваякоў, дата нараджэння, ступень сваяцтва і месца працы сваякоў», – пішуць чытачы.
Калі вам вядома якая-небудзь інфармацыя пра збор дадзеных грамадзян Украіны на прадпрыемствах у Беларусі, напішыце нам у @Motolko_bot.
Для большай бяспекі вы можаце перадаць інфармацыю праз вашых сваякоў/сяброў за мяжой.