На русском языке:
Беларусские школы теперь работают по программе РФ?
Упраўленне па адукацыі Мінскага райвыканкама разаслала ў школы ліст з патрабаваннем правесці ўрок добраахвотнасці. Сказана, што гэты ўрок неабходна правесці ў мэтах «стварэння ўмоў для грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання дзяцей».
motolko.help
Але цікава не гэта, а тое, што ў лісце загадчык сектара дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Мінскага райвыканкама Міхадзюк Наталля Аляксандраўна піша: «з 14 сакавіка 2022 года ў адукацыйных установах Расійскай Федэрацыі праводзіцца Усерасійскі ўрок добраахвотніцтва». Што нібы намякае, хто даў задачу і што гэта за ўрок такі.
У дакументах да ўрока сказана, што яго збіраюцца правесці сярод навучэнцаў 5-11 класаў і студэнтаў ВНУ. Сярод іншага дзецям чамусьці раскажуць, што 5 снежня ў РФ адзначаецца Дзень добраахвотніка, які быў зацверджаны Указам Пуціна, пакажуць ролік пра гісторыю добраахвотнасці ў Расіі, у якім, вядома ж, пакажуць Пуціна. Асаблівую ўвагу на гэтым уроку нададуць «Патрыятычнаму валанцёрству» — аказанне дапамогі ўдзельнікам баявых дзеянняў, добраўпарадкаванне памятных месцаў і воінскіх пахаванняў.
motolko.help
Ну і гэта яшчэ не ўсё, беларускім дзецям раскажуць пра загінулых акупантаў УС РФ і пра ўсерасійскую акцыю «Ліст салдату», у якой дзецям прапануюць напісаць ліст падзякі і падтрымкі вайскоўцам УС РФ, якія напалі на Украіну, а дакладней у іх фармулёўцы: «вайскоўцам , якія праводзяць спецаперацыю на тэрыторыі Украіны».
motolko.help
Ёсць і хатняе заданне — правесці добраахвотніцкую акцыю і апублікаваць справаздачу ў сацсетках з хэштэгамі: ZА_МІР, добраахвотнікі Расіі, дабрыня.
Пасля азнаямлення з матэрыяламі дадзенага ўрока ўспамінаюцца словы: «Што не дарабіў рускі штык — даробіць руская школа».