Беларуснафта спрабуе схаваць удзел Mastercard у іхніх рэкламных гульнях?

МТБанк
3 хв.

На пачатку красавіка мы пісалі, што пасля невялікай паўзы, Mastercard аднавіў супрацу з Беларуснафтай і зноў пачаў браць удзел у іхніх рэкламных гульнях. Тады, у красавіцкай рэкламнай гульні, дзе ўдзельнічаў Mastercard, галоўным прызам быў багі.

Аднак зараз мы заўважылі, што ў тым жа самым розыгрышы, які яшчэ не скончаны, багі ўжо разыгрывае не Mastercard, а МТБанк.

Акрамя таго, з сайта розыгрышу знікла і другое Пасведчанне аб рэгістрацыі рэкламнай гульні з правіламі розыгрышу багі, дзе паведамлялася, што трэба аплочваць бензін картамі Mastercard, застаўся толькі дакумент з правіламі розыгрышу грашовых прызаў.

Але на малюнку, дзе паставілі лагатып МТБанка, усё яшчэ сказана, што трэба аплочваць бензін картамі Mastercard. І там жа ёсць спасылка на дакумент, але яго ўжо выдалілі з сайту.

На русском языке: Белоруснефть пытается скрыть участие Mastercard в их рекламных играх?

Папярэдні матэрыял
Google не будзе спыняць падпіскі беларусаў на Google One, калі ім працягне паступаць аплата за іхнія паслугі
Наступны матэрыял
Затрыманы ксёндз Андрэй Кеўліч

Iншыя матэрыялы