На русском языке:
Беларусы и украинцы организовали производство FPV-дронов: «Ужо адпрацавалі па танку!»
Prague Support Team паведаміла, што яны сумесна з беларускімі пілотамі і камандай беларускіх і ўкраінскіх інжынераў арганізавалі вытворчасць ударных FPV-дронаў пад брэндам FlightCore Dynamics.
Вядома, што першая партыя ўжо прайшла выпрабаванні ў трох падраздзяленнях УСУ.
«Франтавыя выпрабаванні падцвердзілі эфектыўную працу вырабаў ў самых складаных умовах супрацьдзеяння варожых РЭБ. […] беларускія «крылатыя гусары» ужо адпрацавалі па БМП і ТАНКУ», — паведамілі Prague Support Team.
Паведамляецца, што ўжо было выраблена і пастаўлена 25 дронаў.