Беларусы распрацоўваюць гульню аб Полацкім княстве 11 стагоддзя

LOSTED
3 хв.

На русском языке: Беларусы разрабатывают игру про Полоцкое княжество XI века

Беларусы распрацоўваюць гульню аб Полацкім княстве 11 стагоддзя

Беларуская гейм-студыя Sector 13 распавяла аб працы над гульнёй Losted, звярнуў увагу dev.by. Па словах распрацоўшчыкаў, гэта будзе RPG ад трэцяй асобы з элементамі Stealth action, а падзеі разгарнуцца ў Полацкім княстве 11 стагоддзя.

Беларусы распрацоўваюць гульню аб Полацкім княстве 11 стагоддзя

Згодна апісанню, галоўны герой — гэта навуковец, які ў спробах стварыць тэлепорт выпадкова трапіў у мінулае.

«У гульне вы можаце сустрэцца з гістарычнымі асобамі, змагацца з нячысцікамі беларускіх казак і легенд, выжываць у ўмовах сярэднявечча», — пішуць Sector 13.

Беларусы распрацоўваюць гульню аб Полацкім княстве 11 стагоддзя

Дата рэлізу не паведамляецца, але паказалі першыя арты, а таксама канцэпты сякеры і мяча.

Беларусы распрацоўваюць гульню аб Полацкім княстве 11 стагоддзя

Папярэдні матэрыял
У Беларусь ляціць борт ВПС Венгрыі
Наступны матэрыял
На пахаванні Макея быў прадстаўнік МЗС Венгрыі

Iншыя матэрыялы