На русском языке:
Беларусы в Литве, у которых закончился паспорт, смогут получить необходимые документы
Аб’яднаны Пераходны Кабінет паведамляе, што прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніком Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвелінай Гудзінскайтэ.
На сустрэчы абмеркавалі працэдуру выдачы неабходных дакументаў беларусам у Літве, у якіх скончыўся ці згубіўся беларускі пашпарт. Паведамляецца, што пасля канчатковай дапрацоўкі працэдуры Абʼяднаны пераходны кабінет апублікуе інфармацыю пра ўмовы і спосабы атрымання такога дакументу.
Акрамя таго, на сустрэчы былі закрануты і іншыя праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве, іншых краінах ЕС і ва Украіне.