Апублікавана пастанова Саўміна №504. Згодна з ёй, грамадзяне, якія маюць від на жыхарства, пашпарт для пастаяннага пражывання за межамі краіны, ці іншы дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае або часовае пражыванне ў замежнай дзяржаве, змогуць выязджаць праз наземныя пункты пропуску раз у тры месяцы.
Гэта тычыцца і беларусаў, якія працуюць або вучацца за мяжой. Раней было дазволена выязджаць раз на паўгода.
Нагадаем, з 21 снежня 2020 года Беларусь закрыла мяжу на выезд. Афіцыйная прычына — пандэмія COVID-19, хаця клопат пра грамадзян лагічней было б праявіць закрыццём мяжы на ўезд. Для замежнікаў з ВНЖ у Беларусі і беларусаў з ВНЖ за мяжой выезд з краіны таксама быў абмежаваны: раз на паўгоддзе.