На русском языке:
Белсат: на мине подорвался подполковник КГБ по Гомельской области
Выданне Белсат са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ў машыне памежнікаў, якія падарваліся на міне ў раёне Нароўлі, знаходзіўся падпалкоўнік КДБ па Гомельскай вобласці Андрэй Рэуцкі.
Раней ён працаваў следчым у Мазыры. Па словах выдання, яго пахавалі на днях.
Дарэчы, Беларускі Гаюн 5 красавіка паведамляў, што ў Мазыры каля мясцовага КДБ праходзіла развітанне з забітым сілавіком:
«13:00 у Мазыры каля КДБ даішнікі не даюць прыпаркавацца каля будынкаў №10 і 12 па вуліцы Ленінская. З двара паміж будынкамі 11 і 13 па вуліцы Ленінская павольна выязджаў сіні таніраваны бус, за ім следам ішлі людзі ў цывільным, міліцыянеры з кветкамі і вянкамі. Гэтак жа быў заўважаны Toyota Land Cruiser Prado без нумароў, але з літарай «V», з якога выходзілі вайскоўцы (верагодна РФ)».