Белсат: на міне падарваўся падпалкоўнік КДБ па Гомельскай вобласці

Дзмітрый Пацехін
3 хв.

На русском языке: Белсат: на мине подорвался подполковник КГБ по Гомельской области

Выданне Белсат са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ў машыне памежнікаў, якія падарваліся на міне ў раёне Нароўлі, знаходзіўся падпалкоўнік КДБ па Гомельскай вобласці Андрэй Рэуцкі.

Раней ён працаваў следчым у Мазыры. Па словах выдання, яго пахавалі на днях.

Дарэчы, Беларускі Гаюн 5 красавіка паведамляў, што ў Мазыры каля мясцовага КДБ праходзіла развітанне з забітым сілавіком:

«13:00 у Мазыры каля КДБ даішнікі не даюць прыпаркавацца каля будынкаў №10 і 12 па вуліцы Ленінская. З двара паміж будынкамі 11 і 13 па вуліцы Ленінская павольна выязджаў сіні таніраваны бус, за ім следам ішлі людзі ў цывільным, міліцыянеры з кветкамі і вянкамі. Гэтак жа быў заўважаны Toyota Land Cruiser Prado без нумароў, але з літарай «V», з якога выходзілі вайскоўцы (верагодна РФ)».

Папярэдні матэрыял
Мэр Жытоміра заклікаў выключыць кіраўнікоў беларускіх гарадоў з праекту «Пагадненне мэраў»
Наступны матэрыял
Пад Давыд-Гарадком знайшлі абломкі крылатай ракеты

Iншыя матэрыялы